У нямецкім Люнебургу пачаўся судовы працэс па справе Оскара Грэнінга

22 апреля 2015

У нямецкім горадзе Люнебург у Ніжняй Саксоніі  пачаўся гучны судовы працэс па справе 93-гадовага   Оскара Гронінга. Ён падазраецца ў дапамаганні ў забойстве як мінімум 300 тысяч зняволеных  канцлагера Асвенцым. Нямецкая пракуратура таксама сцвярджае, што Гронінг у Асвенцыме  быў бухгалтарам. (Ён збіраў і пералічваў грошы забітых вязняў канцлагера). Падсудны абвінавачанні  адпрэчвае. Тым не менш, сёння ў зале суда Гронінг  папрасіў  прабачэння ў былых вязняў, якія прыехалі  на пасяджэнне. Ён заявіў, што раздзяляе маральную віну за злачынствы.  У выпадку прызнання віны  Гронінгу пагражае ад 3 да 15 гадоў зняволення.