У Мюнхене невядомы ўчыніў напад з нажом на некалькі чалавек

21 октября 2017

Навіна апошняй гадзіны. У Мюнхене невядомы мужчына ўчыніў напад з нажом на некалькі чалавек. Жыцці пацярпелых па-за небяспекай. Зараз вядзецца пошук зламысніка. Жыхароў у раёне Разенхаймер-пляц, дзе адбыўся напад, заклікаюць не выходзіць з дамоў. У паліцыі паведамілі, што матывы злачынца невядомыя. Паводле звестак, гэта мужчына прыкладна сарака гадоў, які перамяшчаўся на веласіпедзе. На спіне ў яго быў рукзак са спальным кілімком.