2,5 года пазбаўлення волі за гібель дзяцей

14 декабря 2018

2,5 года пазбаўлення волі: такі прысуд суда Ленінскага раёна Магілёва былому галоўнаму архітэктару горада. Чыноўніка прызналі вінаватым у неналежным выкананні службовых абавязкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Нагадаем, 1 лістапада 2017-га побач з Пячэрскім лесапарком з-за пліты недабудаванага дома, якая ўпала, загінулі двое дзяцей. 10-гадовы хлопчык - на месцы, 9-гадовы - праз два тыдні ў бальніцы.

Таксама суд пастанавіў спагнаць з гарвыканкама па 40 тысяч рублёў у кошт кампенсацыі маральнай шкоды бацькам абодвух загінуўшых.