Дзень юнага героя-антыфашыста адзначаюць у Беларусі 8 лютага

8 февраля 2023

У Беларусі адзначаюць Дзень юнага героя-антыфашыста. Гэта дзень памяці ўсіх дзяцей, якія змагаліся за мір і роўнасць на зямлі.

У памятную дату ў нашай краіне ўспамінаюць савецкіх хлопчыкаў і дзяўчынак, якія разам з дарослымі адстойвалі свабоду нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай. Марат Казей, Зіна Партнова, Валя Коцік і многія іншыя адважныя юныя героі аддалі свае жыцці за сённяшні мірны дзень і будучыню. Успомніць пайменна і ўшанаваць іх памяць хвілінай маўчання сабраліся ў Мінску піянеры-актывісты з усіх рэгіёнаў краіны.