У Маскве тысячы людзей наведалі мемарыял на Манежнай плошчы

28 марта 2018

У Расіі сёння агульнанацыянальная жалоба. Уся краіна смуткуе па ахвярах трагедыі ў кемераўскім гандлёвым цэнтры. Прыспушчаны дзяржаўныя флагі, адменены ўсе забаўныя мерапрыемствы і праграмы на радыё і тэлебачанні.

Сёння ў памяць аб загінуўшых у многіх гарадах Расіі праходзяць паніхіды. Храмы, дзе праходзяць адпяванні, не могуць умясціць усіх людзей, якія прыйшлі развітацца з ахвярамі. Частка жыхароў горада чакае на вуліцы. У дзясятках гарадоў ужо прайшлі жалобныя акцыі. Спачуванне і спагаду жыхарам Кемерава і ўсяму народу выказвалі простыя грамадзяне і афіцыйныя асобы ў многіх краінах. Па ўсім свеце з'явіліся стыхійныя мемарыялы, куды людзі неслі кветкі і дзіцячыя цацкі - сімвалы смутку па дзецях, якія загінулі ў пажары. У Маскве тысячы людзей наведалі мемарыял на Манежнай плошчы.

Тым часам, МНС Расіі назвала канчатковую колькасць загінуўшых. У сумным спісе прозвішчы 64-х чалавек, сярод іх 41 дзіця. Прапаўшых без весткі няма. Следчы камітэт Расіі працягвае шукаць датычных да трагедыі. Затрыманы пяцёра падазроных. Як паведамляюць СМІ, у Кемераўскай вобласці пачаліся адстаўкі. Знятыя з пасад намеснік губернатара Аляксей Зяленін і начальнік дэпартамента ўнутранай палітыкі Ніна Лапаціна.