У Маскве праходзіць жалобная цырымонія развітання са Станіславам Гаварухіным

16 июня 2018

У Праабражэнскай царкве храма Хрыста Збавіцеля сабраліся сотні чалавек. Гэта блізкія рэжысёра, высокапастаўленыя чыноўнікі, знакамітыя артысты і шматлікія прыхільнікі. Адным з першых даніну памяці былому дэпутату Дзярждумы аддаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Ён усклаў кветкі да труны і выказаў сям'і нябожчыка глыбокія спачуванні. Нагадаем, Станіслаў Гаварухін памёр 14 чэрвеня на 83-м годзе жыцця. Рэжысёр будзе пахаваны сёння на Новадзявочых могілках.