Жыллёвыя праблемы, зямельныя адносіны і судовыя спрэчкі сталі сёння асноўнай тэмай на прыёме грамадзян

15 января 2020
Жыллёвыя праблемы, зямельныя адносіны і судовыя спрэчкі сталі сёння асноўнай тэмай на прыёме грамадзян у Савеце Рэспублікі. Каля 20  беларусаў запісаліся на сустрэчу, каб,  нарэшце,  паставіць кропкі ў шматгадовых "прававых" гісторыях. На сустрэчу са старшынёй Пастаяннай  камісіі па заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Сяргеем Сіўцом прыйшлі не толькі жыхары сталіцы, некаторыя беларусы праехалі некалькі  сотняў кіламетраў дзеля асабістай сустрэчы.

Сяргей Сівец, старшыня Пастаяннай  камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Беларусі: "Правядзенне асабістых прыёмаў грамадзян - гэта адзін з самых эфектыўных спосабаў даведацца  аб праблемах у рэгіёнах, прычым даведацца  з першых вуснаў, непасрэдна ад насельніцтва. Усе звароты, што паступілі ў  Савет Рэспублікі, будуць аб'ектам пільнай увагі. У выпадку неабходнасці мы, вядома ж, распачнём меры дэпутацкага рэагавання, у тым ліку ў фармаце законатворчай дзейнасці".

Прыёмы таксама запланаваныя на 21 і 22 студзеня. Нагадаем, асабісты прыём праводзіцца па папярэднім запісе. Час і тэлефоны можна даведацца на сайце Савета Рэспублікі.