У Маскве шматлікія затрымкі авіярэйсаў

17 декабря 2013
Непагадзь у Маскве справакавала шматлікія затрымкі авіярэйсаў, у тым ліку і нацыянальнага перавозчыка Белавія. З-за галалёду на ўзлётных палосах аэрапортаў Дамадзедава і Шарамецьева самалёты ў Мінск не змаглі вылецець па раскладзе. Так, рэйс з Дамадзедава быў адкладзены на 50 хвілін. Зараз тэрміналы працуюць у штатным рэжыме.