У свеце развітваюцца з Фідэлем Кастра

28 ноября 2016

Спадчына Фідэля Кастра заўсёды адчувалася і далёка за межамі Вострава свабоды. Сёння жыхары Эквадора сабраліся каля нацыянальнага тэатра, дзе адбыўся калектыўны канцэрт, прысвечаны памяці камандантэ. У кубінскім пасольстве ў кнізе спачуванняў яны пакінулі свае запісы.

Урад Японіі таксама выказаў Кубе глыбокае шкадаванне з нагоды смерці былога старшыні Кастра.

А ў Паўночнай Карэі ў сувязі са смерцю Фідэля Кастра была абвешчана трохдзённая жалоба, прыспушчаныя флагі краіны на галоўных будынках дзяржструктур і арганізацый.

На Кубе ж працягваецца дзевяцідзённая жалоба і пачынаецца серыя мерапрыемстваў, прысвечаных развітанню з лідарам Кубінскай рэвалюцыі. Увечар у Гаване пройдзе шматтысячны мітынг на плошчы Рэвалюцыі, дзе Фідэль Кастра прамаўляў свае шматгадзінныя прамовы. У сераду урну з попелам – згодна з воляй Кастра, яго цела было крэміраванае - правязуць па ўсёй краіне, канчатковым пунктам стане Сант'яга-дэ-Куба. Усе жыхары вострава маюць магчымасць "аддаць ушанаванні і пакінуць подпісы пад урачыстай клятвай адданасці канцэпцыі рэвалюцыі". Там жа, у Сант'яга-дэ-Куба, у нядзелю пройдзе пахаванне.