У метро Санкт-Пецярбурга прагрымеў выбух у вагоне цягніка

3 апреля 2017

Тэрміновая інфармацыя гэтымі хвілінамі прыходзіць з Санкт-Пецярбурга. У метро прагрымеў выбух у вагоне цягніка. Паводле інфармацыі відавочцаў, ёсць ахвяры. На фота ў сацыяльных сетках бачныя пагнутыя дзверы саставу і пасажыры, якія ляжаць. Афіцыйнай інфармацыі па трагедыі пакуль яшчэ няма. У Пецярбургу адна за другой зачыняюцца станцыі метро. Мы сочым за сітуацыяй. Падрабязнасці ў наступных выпусках.