У Мексіцы з-за вулкана адменены амаль 50 авіярэйсаў

5 июля 2013
Сярод пацярпелых авіякампаній Спірыт Эйрлайнc, Аляска Эйрлайнс, Дэльта, Юнайтэд і іншыя. Аднак аэрапорт у Мехіка паведаміў у Твітары, што попелу вулкана Папакатэпетль над паветранай гаванню няма. Вогненная гара размешчана за 50 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад сталіцы Мексікі. Ажывіўся вулкан з пачатку мая.