У Мехіка адкрылі самы вялікі ў Лацінскай Амерыцы каток

17 декабря 2013

На галоўнай плошчы адкрылі самы вялікі ў Лацінскай Амерыцы каток. Яго плошча перавышае 4 тысячы квадратных метраў. Адзначалі адкрыццё канцэртам і выступленнем акрабатаў. Каток будзе працаваць да 12 студзеня. За гэты час тут паспеюць пакатацца больш чым мільён чалавек.