Моладзевая зборная Беларусі па хакеі давяла матч з "Дынама-Маладзечна" да авертайма

23 января 2019

Першы бал у дзевяці гульнях. Моладзевая зборная Беларусі па хакеі давяла матч да авертайма ў гасцявым супрацьстаянні з "Дынама-Маладзечна". Асноўны час гульні завяршыўся ўнічыю - 3:3. У серыі булітаў "зубры" былі мацнейшымі - 3:1.

"Дынама" з 80-ю ачкамі на чацвёртым месцы, маладзёжка з 13-ю на апошнім, восьмым.