У Лондане раздалі ўзнагароды ў галіне папулярнай музыкі Brit Awards

20 февраля 2014
Гурт One Direction атрымаў узнагароду за лепшы відэакліп і ўдастоіўся пахвалы за міжнародны поспех. А вось французскі электронны дуэт Daft Punk прызналі міжнародным гуртом года. Лепшым замежным выканаўцам стаў Бруна Марс, а ў аналагічнай намінацыі жаночай катэгорыі перамагла спявачка Лорд, выступленне якой стала адной з чаканых падзей цырымоніі.
Адзначым, брытанская цырымонія ўзнагароджання музычнымі прэміямі - свайго роду аналаг амерыканскай Грэмі.