У Гродзенскай вобласці завяршаецца пасадка бульбы

7 мая 2016

Работы на палях гаспадарак скончыліся напрыканцы красавіка. А цяпер пасадзіць другі хлеб аграрыі дапамагаюць вяскоўцам на прысядзібных участках. Наступны ў календары аграрыяў - сеў кукурузы і нарыхтоўка кармоў.

Як работы набіраюць абароты, і ці спрыяе працы надвор'е, высвятляла Вольга Пілянчук. Веру Аляксандраўну аднавяскоцы ведаюць як працавітую жанчыну. Больш за 20 гадоў яна аддала калгасу, даглядала жывёлу на ферме. Узнагароджана ордэнам Працы. На дзевяностым годзе займаецца хатняй гаспадаркай - здароўя хапае. А вось назапасіць кармоў дапамагае родны калгас.

Ветэранам вайны, працы, людзям, якія маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем, 15 сотак бульбы выдзяляюць бясплатна. За палову кошту свае ўчасткі маюць і супрацоўнікі гаспадаркі.

Пасадка бульбы ў Бераставіцкім раёне завяршаецца. Тут ужо прыступілі да кукурузы. Дарэчы, гэтая культура тут першая пасля збожжавых і займае амаль палову ад сяўбы ярыны.

Дажджлівае надвор’е аграрыяў не пужае. Наадварот, яны разлічваюць на добры ўраджай.

Сеяць кукурузу ў гаспадарцы будуць да 15 мая. Потым прыступяць да назапашвання кармоў. Першыя на чарзе - мнагалетнія травы.

Да пачатку нарыхтоўкі кармоў па традыцыі Бераставіцкага раёна ўсю тэхніку ад камбайна да сеялкі дасканала правераць. Каб у першых чыслах мая, без збояў, выйсці ў палі. 



Зараз чытаюць