Арына Сабаленка стартуе на турніры ў Пекіне

1 октября 2019

Матчам другога круга супраць расіянкі Дар'і Касаткінай стартуе Арына Сабаленка на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Пекіне. Прызавы фонд спаборніцтваў ледзь больш як 8 мільёнаў долараў. Пачатак паядынку ў 8 раніцы па беларускім часе. Прамую трансляцыю сустрэчы будзе весці "Беларусь 5". Саперніца нашай тэнісісткі займае 45 радок сусветнага рэйтынгу. Раней дзяўчаты на корце не перасякаліся.