У Лондане праходзіць штогадовы падлік каралеўскіх лебедзяў

17 июля 2014

У Лондане праходзіць штогадовы падлік каралеўскіх лебедзяў. Традыцыі ўжо некалькі стагоддзяў. У XII стагоддзі стравы з мяса гэтых птушак лічыліся самымі вытанчанымі. Тады ж англійскія манархі і абвясцілі, што лебедзі ў мясцовых вадаёмах прыналежаць толькі ім. Гэтае рашэнне замацавалі ў спецыяльнай каралеўскай хартыі, якая дзейнічае дагэтуль. Зрэшты, у наш час мэта інвентарызацыі выключна прыродаахоўная. Паводле слоў каралеўскіх перапісчыкаў, сёлета папуляцыя птушак значна паменшылася. У нізоўі Тэмзы гнездавацца лебедзям перашкаджае вялікая колькасць лодак у гаванях.