У Літве праходзяць выбары прэзідэнта краіны

11 мая 2014
Аглядальнікі і сацыёлагі мяркуюць, нягледзячы на тое, што абысціся без другога тура будзе немагчыма, гэта выбарчая кампанія пазбаўлена інтрыгі. Адзін з кандыдатаў, дзеючы прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ, лідзіруе ў сацыялагічных апытаннях, апярэджваючы сваіх сапернікаў з вялікім адрывам. У пачатку красавіка яе гатовы былі падтрымаць каля 43% працэнтаў выбаршчыкаў. Сёння кіраўнік літоўскай дзяржавы прагаласавала на адным з участкаў.

Фактычна хоць якую-небудзь канкурэнцыю цяперашняму прэзідэнту могуць скласці два кандыдаты: сацыял-дэмакрат, еўрапарламентарый Зігмантас Бальчыціс і прадстаўнік Партыі працы Артурас Паўлаўскас.