У лётнай школе ў Канадзе ўспыхнуў моцны пажар

5 марта 2019

Надзвычайнае здарэнне ў Канадзе. У лётнай школе горада Калядона ўспыхнуў моцны пажар. Загарэўся ангар. На кадрах з квадракоптара бачны вялізны слуп чорнага дыму і полымя ўнутры металічнага збудавання. На месца здарэння былі сцягнутыя пажарныя разлікі. На шчасце, ніхто не пацярпеў.