У латвійскі порт прыбыла новая партыя ваеннай тэхнікі НАТА

30 октября 2015
Больш як 40 адзінак цяжкага ўзбраення, у тым ліку танкі маркі "Абрамс", баявыя машыны пяхоты "Брэдлі", а таксама інжынерныя машыны, накіруюць на ўзмацненне паўночнаатлантычнага альянса ля расійскіх меж. Тэхніку адправілі ў воінскія часці Літвы і Эстоніі. Гэта ўжо другая прыбалтыйская пастаўка ад НАТА на гэтым тыдні.