Урад Латвіі падтрымаў перавод рускіх школ на латышскую мову

24 января 2018

Адпаведныя папраўкі да закона аб адукацыі прыняў напярэдадні Кабінет міністраў. Рэформа стартуе 1 верасня 2019 года і завершыцца да 2021 года. Пры гэтым у першых шасці класах навучанне захаваецца білінгвальным. Варта адзначыць, што ў Латвіі рускамоўных жыхароў каля 40 %, але дзяржаўная мова ўсяго адна - латышская. Сітуацыю ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу пракаменціраваў экс-дэпутат Еўрапарламента ад Латвіі, экс-дэпутат сейма Латвіі Аляксандр Мірскі.

Мэр Рыгі Ніл Ушакоў назваў рашэнне Кабміна вялізнай памылкай. У Латвіі не першы месяц праходзяць акцыі па абароне рускамоўных школ.