У Кыргызстане сёння дзень жалобы па загінуўшых у авіякатастрофе пад Бішкекам

17 января 2017

На ўсёй тэрыторыі краіны, будынках дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў за мяжой прыспушчаны дзяржаўныя флагі. Беларусы могуць выказаць словы смутку ў кнізе спачуванняў. Яна будзе адкрыта сёння ў пасольстве Кыргызстана ў Мінску. Нагадаем, напярэдадні турэцкі грузавы "Боінг", які ляцеў з Ганконга ў Стамбул, павінен быў дазаправіцца ў міжнародным аэрапорце Манас. Але судна рухнула на жылыя дамы дачнага пасёлка за паўтара кіламетра ад ўзлётна-пасадачнай паласы. Загінулі 37 чалавек, у асноўным мясцовыя жыхары. Ужо апазнаныя 32 целы. Пошукава-выратавальныя працы практычна завершаныя. Спецыялісты Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта пачалі расследаванне прычын катастрофы.