Многія станцыі сталічнага метро стануць зонай свабоднай ад папяровых плакатаў

12 января 2019

Такое рашэнне прынялі ў мінскай мэрыі. Рэклама закрывае творчыя ідэі, якія падчас праектавання заклалі ў інтэр'ер станцый архітэктары. Плакаты знікнуць са сцен тунэляў старых станцый. Новаўвядзенне не закране прастору ўнутры цягнікоў, падземныя пераходы і новыя станцыі метро. На змену папяровай рэкламе ўсталююць сучасныя экраны.

Прыбіраць папяровыя плакаты плануюць паступова - у залежнасці ад тэрміну дзеяння рэкламнага дагавора.