У Кыргызстане прайшло экстрэмальнае ралі

31 октября 2017

Пяску не баяцца, а бездарожжа - не перашкода! У Кыргызстане прайшло экстрэмальнае ралі. Каля сотні гоншчыкаў атрымалі магчымасць праверыць свой аўтамабіль на трываласць, паказаць гледачам маляўнічае шоу і атрымаць мора адрэналіну. У відовішчных спаборніцтвах сваё майстэрства паказвалі вопытныя вадзіцелі з Кыргызстана і Казахстана. Сярод удзельнікаў - і гоншчыкі на квадрацыклах.

Даўжыня трасы залежыла ад характарыстык машын і вагалася ад 1200 да 2000 метраў. Пераможца вызначалі па максімальнай колькасці пройдзеных кругоў.