Па краіне масава стартавала ўборачная кампанія

18 июля 2018

Першымі ў палі выйшлі камбайны ў Брэсцкай вобласці. Тут убралі амаль чвэрць ад усіх плошчаў, на другім месцы Гомельскі рэгіён - больш за 8,5 працэнтаў, не адстае і Гродзенская вобласць - 8 % плошчаў. У цэнтральным рэгіёне ўбралі каля 2 працэнтаў. Выйшлі ў палі і аграрыі Магілёўскай вобласці. А вось механізатары на поўначы краіны яшчэ толькі на старце.