У Кыргызстане 13 чалавек шпіталяваныя з падазрэннем на сібірскую язву

29 июня 2018

Усе пацярпелыя займаліся забоем жывёлы і разбіраннем мяса ў сяле Жаны-Акман Базар-Каргонскага раёна. Астаткі мяса канфіскаваныя і абеззаражаныя. Для правядзення лабараторных даследаванняў узятыя пробы. Усе людзі, якія мелі кантакт з жывёлінай, атрымліваюць прафілактычнае лячэнне антыбіётыкамі. Усяго за апошнія 10 гадоў у Кыргызстане былі выяўленыя 190 выпадкаў інфікавання людзей сібірскай язвай.