У Кот-д'Івуары баевікі ўчынілі страляніну па турыстах

14 марта 2016

У Кот-д'Івуары ахвярамі тэрарыстаў сталі не менш як 14 чалавек. Баевікі ўчынілі страляніну па турыстах на пляжы ля гатэля "Этуаль дзю Сюд", які знаходзіцца на вядомым курорце Гран-Басам. Ён папулярны сярод заходніх турыстаў і мясцовых жыхароў. Адказнасць за напад узяла на сябе "Аль-Каіда ў краінах Магрыба".