У Кітаі колькасць смяротных зыходаў ад каранавіруса ўзрасла да 2744, паправіліся больш як 32 тысячы

27 февраля 2020

Паўднёвая Карэя і ЗША адкладуць сумесныя вучэнні з-за каранавіруса

Сумесныя камандна-штабныя вучэнні з-за ўспышкі новага тыпу каранавіруса адкладаюць ЗША і Паўднёвая Карэя. Апошняя таксама перанесла вучэнні сваіх рэзервовых войскаў, якія павінны былі прайсці ў пачатку сакавіка, і вырашыла не ўдзельнічаць у Сінгапурскім авіясалоне - 2020. Колькасць захварэўшых у краіне перавысіла 1,5 тысячы чалавек. 

У Германіі рыхтуюцца да эпідэміі  COVID-2019

Тым часам улады Германіі актывуюць планы дзеянняў на выпадак эпідэміі. У краіне выявілі 19 заражаных каранавірусам, 14 з іх засяроджаныя ў Баварыі, там усе захварэўшыя - супрацоўнікі адной кампаніі. Яны заразіліся COVID-2019 ад калегі, якая прыбыла з Кітая на канферэнцыю ў Мюнхен.

Енс Спан, міністр аховы здароўя Германіі: "Мы знаходзімся ў пачатку эпідэміі ў Германіі, апошнія выпадкі ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі і Бадэн-Вюртэмбергу з'яўляюцца яшчэ адной прыкметай гэтага. Ланцужок распаўсюджання інфекцыі не выяўлены. На гэтым фоне ёсць сумненні, што наша папярэдняя стратэгія стрымлівання віруса працягне працаваць".

Першы выпадак заражэння COVID-2019 пацверджаны ў Грузіі

Захварэў мужчына, які прыехаў праз Азербайджан з Ірана. Там, дарэчы, пацвердзілі гібель ужо 15 інфіцыраваных. Саудаўская Аравія спыняе ўезд у краіну паломнікаў на фоне ўспышкі каранавіруса ў рэгіёне. 

У Кітаі за суткі ад каранавіруса загінулі 29 чалавек

А ў Кітаі за суткі загінулі 29 чалавек. Усяго ж, паводле апошніх даных, колькасць смяротных зыходаў узрасла да 2744, паправіліся больш як 32 тысячы пацыентаў.