У Х'юстане паліцэйскія выратавалі са зняволення 90 чалавек

1 мая 2021

У амерыканскім Х'юстане паліцыя выявіла ў адным са скляпоў 90 чалавек. Верагодна, гэта ахвяры гандляроў людзьмі. Сярод іх шматлікія апынуліся хворымі на COVID. Памяшканне, дзе знаходзіўся жывы тавар, праваахоўнікі знайшлі падчас рэйду па справе аб наркагандлі. 

Гэтая крымінальная гісторыя непасрэдна звязаная з іміграцыйным крызісам, які перажываюць зараз Злучаныя Штаты. З Мексікі на поўнач у спадзяванні на абяцанае Байдэнам легалізаванне рухаюцца сотні тысяч лацінаамерыканцаў. Тысячы дзяцей без бацькоў перасякаюць мяжу. Перамяшчэнне кантралююць мексіканскія мафіёзныя картэлі, якія занятыя гандлем не толькі наркотыкамі, але і людзьмі.