У Ізраілі знайшлі манету, якой каля 2 тысяч гадоў

15 марта 2016

Антычную залатую манету, якой каля 2 тысяч гадоў, знайшлі ў Ізраілі. Выявіла яе жанчына падчас экскурсіі ў Галілею на поўначы краіны. Гэтая рымская старажытная манета належыць рэдкаму класу памятных манет у гонар выбітных імператараў мінулага. Яе адчаканілі ў Рыме ў 107 годзе па загадзе Траяна. На аверсе - профіль Актавіяна Аўгуста. Дагэтуль падобная манета была вядомая толькі ў адным экзэмпляры. Яна захоўваецца ў Брытанскім музеі ў Лондане.