У італьянскім рэгіёне Абруца працягваецца пошук тых, хто выжыў

19 января 2017

У італьянскім рэгіёне Абруца працягваецца няпросты пошук тых, хто мог выжыць пры сходзе снежнай лавіны на горны гатэль. Ратавальнікі працуюць унутры будынкаў. І на гэтых кадрах відаць: снег прабіў дах гасцініцы і ляжыць гурбамі на лесвіцах і ў лобі. Як паведамляе Бі-бі-сі, два чалавекі ўдзельнікі выратавальнай аперацыі вывелі з гатэля жывымі. Тры чалавекі загінулі. Усяго ў гасцініцы ў гарах у момант надзвычайнага здарэння маглі знаходзіцца каля трыццаці чалавек. Сярод іх турысты з дзецьмі. Некаторыя з іх паспелі адправіць уначы смс з заклікам аб дапамозе. Як паведамілі ў МЗС Беларусі, ніхто з нашых грамадзян не пацярпеў. Дыпламаты падтрымліваюць сувязь з суайчыннікамі, якія знаходзяцца ў Італіі. Там напярэдадні адбылася серыя землетрасенняў.