У панядзелак у Мінску стартуе форум навуковай і творчай інтэлігенцыі

20 сентября 2013
Больш як 300 гасцей з усіх краін Садружнасці ўжо ў панядзелак прыме сталіца. Восьмы форум творчай і навуковай інтэлігенцыі краін СНД стане маштабнай пляцоўкай для прыняцця агульнай экалагічнай стратэгіі. Бо 2013 - год старшынства Беларусі ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, і адна з беларускіх ініцыятыў - аб'яднаць намаганні для рашэння экалагічных праблем і ўкараненне найноўшых распрацовак у гэтай сферы. У Мінску збяруцца лепшыя прадстаўнікі маладой эліты СНД: навукоўцы, творчыя людзі і спартсмены.

Анастасія Багамолава сустрэлася з беларускімі ўдзельнікамі і абмеркавала падрыхтоўку да форуму. Аляксей у свае 27 кандыдат фізіка-матэматычных навук, старшы навуковы супрацоўнік і намеснік старшыні савета маладых навукоўцаў Акадэміі навук Беларусі.

Для маладых навукоўцаў гэты форум - першы вопыт міжнароднага супрацоўніцтва на высокім узроўні. Бо інтэлектуальная інтэграцыя - каласальная запамога ў развіцці беларускай навукі. Дарэчы, у канцы лістапада ў Мінску пройдзе яшчэ адна канферэнцыя Моладзь у навуцы 2013.

Маладзёжная палітыка - адна з прыярытэтных тэм форуму інтэлігенцыі. Асобная секцыя будзе прысвечаная непасрэдна моладзі. Яшчэ адна важная тэма - экалогія.

Паводле традыцыі, форум пачнецца ў Нацыянальнай бібліятэцы і працягнецца ў фармаце секцый і дыскусій. Адна з якіх, прысвечаная турызму, пройдзе ў Міры, а культуры - у Вялікім.
Пытанняў для абмеркавання назапасілася шмат, таму форум прадоўжыцца чатыры дні. Дарэчы, ён стане пачаткам міжнароднага дыялогу, які працягнецца праз месяц на саміце краін Садружнасці.

Форум навуковай і творчай інтэлігенцыі ў Мінску пройдзе ўпершыню. Нягледзячы на элітарнасць, галоўныя задачы простыя: прамыя прафесійныя зносіны і заключэнне дамоўленасцяў аб будучым супрацоўніцтве.