Лепшага шэф-кухара, кандытара, афіцыянта і бармена выбіраюць у Мінску

31 января 2020
Тырамісу з бананавым соусам, ростбіф у бурачным соку і свежая выпечка незвычайных форм. Лепшага шэф-кухара, кандытара, афіцыянта і бармена ў гэтыя хвіліны выбіраюць у Мінску на конкурсе прафесійнага майстэрства. У кулінарным паядынку ўдзельнікі гатуюць вытанчаныя стравы беларускай, еўрапейскай і азіяцкай кухні. Барменам трэба здзівіць журы незвычайнымі напоямі. Ацэньваюць і навыкі афіцыянтаў - іх правяраюць на веданне правіл работы з кліентамі. 

Конкурс праходзіць ужо восьмы раз. Паводле слоў арганізатараў, для кулінараў-навічкоў такія форумы - выдатная магчымасць паказаць сябе і атрымаць вопыт і новыя веды ад сваіх калег.