У італьянскім гарадку Альба стартаваў кірмаш белых труфеляў

9 октября 2017

У італьянскім гарадку Альба стартаваў штогадовы кірмаш белых труфеляў. Ён прадоўжыцца амаль два месяцы. За гэты час госці змогуць не толькі набыць баравікі, але і пакаштаваць шэдэўры кулінарыі ад мясцовых шэф-повараў. У сваіх стравах яны злучаюць грыбы з ікрой, вустрыцамі, фуа-гра і нават шампанскім. Белыя труфелі - рэдкія і даволі дарагія грыбы. У большасці еўрапейскіх краін яны занесеныя ў Чырвоную кнігу. Дарэчы, арганізатары кірмашу ў Альбе маюць намер звярнуцца з просьбай уключыць белы труфель у спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.