У Італіі завершаная пошукавая аперацыя ў заваленым лавінай гатэлі

26 января 2017

Трагедыя адбылася роўна тыдзень таму ў горным масіве ў вобласці Абруца. За гэтыя напружаныя дні ратавальнікам удалося выцягнуць з-пад завалаў 11 жывых чалавек. Таксама знойдзеныя целы 29-ці загінуўшых. У спісе прапаўшых без весткі больш не засталося ніводнага імя.