У Італіі ў рэстаранах падаюць мяса дэльфінаў

17 Снежня 2013

Вялікі гастранамічны скандал разгараецца і ў Італіі. Там у рэстаранных порцыях знайшлі мяса дэльфінаў. Інцыдэнт выявілі нашы калегі з тэлеканала Італія-1. Мясцовыя паліцэйскія зараз высвятляюць, як гэта магло здарыцца. У Рыме можна пакаштаваць мяса дэльфінаў нелегальна. Прычым задавальненне гэта нятаннае. Часта дэльфіны выпадкова трапляюць у рыбацкія сеткі, але часам на іх вядуць паляванне і браканьеры.