У Заслаўі пройдзе юніёрскі чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні

21 мая 2013

Амаль 450 спартсменаў прымуць удзел у юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні. Форум пройдзе з 24 па 26 мая на вяслярным канале ў Заслаўі. Весляры зборнай Беларусі будуць удзельнічаць у 13 відах праграмы. У склад каманды ўключаныя 49 спартсменаў. 24 мая ў 19 гадзін адбудзецца цырымонія адкрыцця турніру, спаборніцтвы пройдуць у выхадныя.