У іспанскім горадзе Сант'яга-дэ-Кампастэла раніцай быў цалкам адноўлены рух цягнікоў

26 июля 2013

Паліцыя Іспаніі дапытвае галоўнага падазронага ў крушэнні цягніка Мадрыд - Фероль. 52-гадовы машыніст прызнаў, што ў шмат разоў перавысіў хуткасць і не паспеў затармазіць на стромкім павароце. Ужо вядома, што раней мужчына, у якога стаж працы 30 гадоў, неаднаразова перавышаў хуткасць. У тым ліку і на ўчастку, дзе здарылася трагедыя. Між тым урачы змагаюцца за жыцці пацярпелых. Медыкі асцерагаюцца, што колькасць ахвяраў катастрофы можа ўзрасці. 36 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. У Іспаніі - трохдзённая жалоба, у Галісіі яна прадоўжыцца тыдзень.