У іспанскім рэгіёне Галісія абвясцілі тыднёвую жалобу па ахвярах крушэння цягніка

25 июля 2013
77 чалавек загінулі ў выніку аварыі. Больш як 140 - атрымалі раненні. Што менавіта стала прычынай аварыі, пакуль не вядома. Цягнік, які рухаўся з Мадрыда, імчаўся на вялізнай хуткасці - 200 кіламетраў за гадзіну. Адразу пасля крушэння да месца трагедыі пачалі з'язджацца сваякі пасажыраў і жыхары горада. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя народа і сябе асабіста накіраваў спачуванні Каралю Іспаніі Хуану Карласу І, іспанскаму народу, усім родным і блізкім загінуўшых.