У Ісландыі ўрачыста развіталіся з ледніком

19 августа 2019

Акекудль праіснаваў больш за 700 гадоў, зараз ад яго застаўся толькі невялікі кавалачак лёду на вяршыні вулкана. Насамрэч, афіцыйна загінуўшым яго аб'явілі каля пяці гадоў таму - тады ляднік страціў здольнасць рухацца. Зараз на месцы некалі вялізнай груды  мемарыяльная таблічка. "У наступныя 200 гадоў усе нашы леднікі чакае тая ж доля", - кажа надпіс. Паводле слоў прэм'ер-міністра краіны, гэта свайго роду ліст для будучага пакалення.