Аўтарскія цацкі з водарам прэзентавалі ў Мінску

4 февраля 2016

Дзяцінства пахне ліманадам. Аўтарскія цацкі з водарам прэзентавалі ў Мінску. Кожная з дзесяці лялек калекцыі Ірыны Сазановіч мае свой уласны непаўторны пах ажыны, мандарына, маліны. Яго спецыяльна распрацаваў модны сталічны парфумер Уладзіслаў Ракуноў. Незвычайных лялек паказалі маленькія мадэлі падчас дэфіле. Такая інтэрактыўная экспазіцыя адзіная ў свеце. Аўтарскія цацкі з водарам – адзін з праектаў выставы «Водар жыцця». У сталічнай галерэі «Дом карцін» да 14 сакавіка можна адчуць парфумерны фантан, калекцыю флаконаў ХІХ стагоддзя і ўбачыць фільм аб стварэнні непаўторных водараў.