У Іране восем членаў "Ісламскай дзяржавы" прысуджаныя да смяротнай кары

13 мая 2018

Яны маюць дачыненне да нападу на будынак парламента краіны.

7 чэрвеня 2017 экстрэмісты ўчынілі страляніну ў меджлісе. Тады быў учынены і напад на маўзалей імама Хамейні ў Тэгеране. У выніку двух тэрактаў 12 чалавек загінулі і 39 атрымалі раненні.