У Індыі зафіксавалі ўспышку смяротна небяспечнага віруса Ніпах

7 сентября 2021

У Індыі зафіксавалі ўспышку смяротна небяспечнага віруса Ніпах.

Страшная хвароба выяўлена ў 11 чалавек. Лекаў ад яе не існуе, а ўзровень смяротнасці - ад 40 да 75 працэнтаў. Усе патэнцыяльна заражаныя знаходзяцца ў індыйскім штаце Керала. Вірус Ніпах распаўсюджваецца лятучымі лісіцамі і мышамі і перадаецца праз ежу. Сусветная арганізацыя аховы здароўя называе яго адным з самых небяспечных на планеце.