У Індыі і Пакістане адменена цырымонія спуску флага

3 ноября 2014

Улады Індыі і Пакістана ўпершыню больш чым за чатыры дзясяткі гадоў адмянілі штодзённую цырымонію спуску флага на пагранічным пераходзе. Напярэдадні КПП Вагах у раёне пакістанскага Лахора стаў аб'ектам нападу смяротніка. Загінулі 55 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні. Кожны дзень маляўнічую цырымонію наведвалі тысячы мясцовых жыхароў і турыстаў па абодва бакі мяжы. Выбух напярэдадні прагрымеў на пакістанскім баку, калі сотні людзей вярталіся дахаты пасля заканчэння цырымоніі. Адказнасць за тэракт узялі на сябе баевікі Талібана.