У Грэцыі сёння будуць спынены авіязносіны

16 июля 2013
Прычына - усеагульная забастоўка. Закрыецца таксама і ветка метро, якая звязвае паветраную гавань Афін з горадам. Спыняць рух цягнікі далёкага накіравання і прыгарадныя электрычкі. Не будуць працаваць дзяржаўныя і муніцыпальныя службы, банкі і бальніцы. Такім чынам грэкі маюць намер выказаць пратэст супраць масавых звальненняў і ўразання зарплат.