Дачка Нурсултана Назарбаева Дарыга стала старшынёй сената парламента краіны

20 марта 2019

Старэйшая дачка былога прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева  Дарыга стала старшынёй сената парламента краіны. Выбары праводзіліся таемным галасаваннем. Усе 44 сенатары, якія прысутнічалі на выбарах, падтрымалі яе кандыдатуру. Раней у Астане адбылася цырымонія ўступлення на пасаду новага прэзідэнта. Выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы да наступных выбараў будзе спікер сената Касым-Жамарт Такаеў. Нурсултан Назарбаеў, нагадаем, аб'явіў аб сыходзе з пасады кіраўніка дзяржавы напярэдадні.