Беларусь і Турцыя з 1 чэрвеня адмяняюць візы

5 мая 2014
З лета ўладальнікі беларускіх пашпартоў атрымаюць права заставацца на турэцкай тэрыторыі на працягу 30 дзён. Гэты тэрмін будзе адлічвацца з даты ўезду. На працягу аднаго года можна будзе без візы ўязджаць у Турцыю шмат разоў. Аднак агульны тэрмін знаходжання ў краіне не павінен перавышаць 90 дзён.