У Германіі ўспыхнуў буйны пажар у папулярным парку забаў

27 мая 2018

Узгаранне адбылося на адным з атракцыёнаў. Людзей эвакуіравалі. Полымя ўдалося ліквідаваць. У тушэнні прымалі ўдзел каля 500 пажарных. Паводле апошніх звестак, пацярпелых сярод наведвальнікаў няма. Траўмы атрымалі сямёра пажарных. Паведамляецца, што пасля ліквідацыі наступстваў узгарання, парк зноў адчыніў свае дзверы.