У Беларусі з 27 чэрвеня на 0,5 % зніжаецца стаўка рэфінансавання

20 июня 2018

Гістарычны мінімум: стаўка рэфінансавання зніжаецца да 10 % гадавых з 27 чэрвеня. Такі паказчык дзейнічаў толькі двойчы - у 2006-ым і пачатку 2008 года.

Папярэдні раз стаўка мянялася чатыры месяцы таму з 11 да 10,5 %. Памяншэнне ключавога індыкатара, як чакаецца, пацягне і зніжэнне ставак па новых рублёвых крэдытах. На сёння ўзровень інфляцыі захоўваецца ў рамках прагнозу на 2018 год. Ён 5,5 %. У маі прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні быў мінімальным - каля 4,5 %.