Беларусь і Узбекістан дамовіліся развіваць шырокафарматнае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах

15 сентября 2018

Учора завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан.

Краіны дамовіліся развіваць шырокафарматнае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах у духу даверу і ўзаемнай падтрымкі. Гэта вынік перамоў лідараў дзвюх дзяржаў. Сумесныя прадпрыемствы ад прамысловых да харчовых, стварэнне сэрвісных цэнтраў і экспарт тавараў - гэта кірункі ўзаемадзеяння на гэты год і перспектыву.

Па слядах пастаўленых лідарамі задач перамовы прайшлі ў мэрыі Ташкента. На вуліцах узбекскай сталіцы неўзабаве з'явяцца беларускія электробусы.

Да 19 верасня ў Ташкенце працягне працу маштабная выстава Made in Belarus. У ёй удзельнічаюць больш за 150 буйных айчынных кампаній.